четверг, 25 февраля 2010 г.

Завiруха напрыканцы лютага у Маскве


Снег кружыуся, вiравау,
Усе дарогi закiдау.
Шапкамi насеу на дахi,
Дворнiкау як раззлавау!

Тыя бедныя без сна,
Шоркалi лапатамi...
Вось вам, братцы й весна,
З пацяпленьня мантрамi.

Дзякуй гэтакай прыродзе
Мы с Цiмуркай па пагодзе
Апранулiсь-заматалiсь
Ды й на вулiцу падалiсь.

Снег, пяшчотны й невясомы,
Усю пляцоуку завалiу,
Ледзь рукамi ды й нагамi
Бацька лазалку адрыу.

Мы каталiся й гайсалiсь,
Снег усе цярушыу з нябёс.
Добра хлопцы нагулялiсь!
Паспрыяу нам Дзед Мароз!

Комментариев нет: